11 мая пройдуць матчы 9‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўны матч туру адбудзецца ў мінскай Кунцаўшчыне, дзе сяміразовыя чэмпіёны Беларусі мінскія дынамаўцы будуць прымаць шасціразовых пераможцаў нацыянальнага чэмпіянату барысаўскі БАТЭ.

Праўда, цяпер фаварытам лічыцца БАТЭ, яны апошнія чатыры гады заваёўвалі залатыя медалі нацыянальнага першынства, і ў сёлетнім сезоне ідуць на першым месцы з 18 баламі. Мінскае «Дынама» займае 4‑ы радок, саступаючы барысаўцам 4 пункты.

Дарэчы БАТЭ ў васьмі турах яшчэ не прапускала.

11 мая (аўторак), стадыён «Дынама‑Юні» ў Кунцаўшчыне (найбліжэйшая станцыя метро — Каменная Горка). Пачатак а 18:00.

Квіткі — 3 000, 5 000, 10 000.

Гэты матч будзе паказаны і па тэлевізары, але канал «Лад» пакажа яго толькі ў 23:55 пасля хакею Беларусь — Славакія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?