Сёння ў вёсцы Сяргеевічы Кіраўскага раёна развітаваюцца з Аляксандрам Іванавічам Салановічам.

На пахаванне Алеся Іванавіча прыедуць сябры і таварышы з Бабруйска.

Трэба сказаць, што ў Бабруйску, як ні ў адным з гарадоў Беларусі сярод сацыял-дэмакратаў склалася даволі прыкметная група работнікаў прамысловых прадпрыемстваў. Акрамя «Белшыны», у партыю прыйшлі таксама людзі з завода трактарных дэталяў і агрэгатаў.

Яшчэ адна асаблівасць сацыял-дэмакратычнай супольнасці Бабруйска ў тым, што тут склалася трывалая група ветэранаў партыі — жанчын і мужчын, якія прыйшлі ў БСДП (тады яшчэ БСДГ) у 1990-х.

Сярод ветэранаў партыі быў і пенсіянер, былы работнік «Белшыны», слесар, майстар на ўсе рукі Алесь Салановіч.

Алесь Іванавіч Салановіч памёр учора, 16 траўня. Памёр раптоўна, не дажыўшы колькі месяцаў да свайго 70-годдзя (юбілей ён адзначыў бы 15 кастрычніка).

Жыхар Бабруйска, ён з наступленнем вясны выязджаў на малую радзіму. Сёлета ён вярнуўся на зямлю бацькоў назаўсёды.

У асобе Алеся Іванаdіча Салановіча мы страцілі праверанага і загартаванага таварыша. Прыязджаючы ў Бабруйск, я прывык сярод удзельнікаў сходаў бачыць Алеся Іванавіча з яго мяккай, спакойнай усмешкай. Цяжка будзе прывыкаць да думкі, шо Алеся Іванавіча ўжо няма сярод нас.

Няхай мяккім пухам будзе табе бацькоўская зямля, дарагі наш таварыш!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?