Галоўны рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк будзе змешчаны на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання.
Сяргей Вазняк.
Вазняк быў затрыманы а 12-й гадзіне падчас ператрусу на мінскім офісе кампаніі «Гавары праўду».
Журналіст праходзіць як падазраваны па крымінальнай справе па артыкуле 250 КК (распаўсюджванне лжывай інфармацыі пра тавары і паслугі). Мерай стрымання для Вазняка абранае змяшчэнне ў ІЧУ.
Праз нейкі час тая самая працэдура паўтарылася з міжнародным сакратаром АГП Андрэем Дзмітрыевым. Ён таксама змешчаны ў ізалятар.
Лідэра кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева прывезлі ў Ленінскае РУУС праз 10 гадзін пасля пачатку ператрусу.
0
0
0
0
0
0