У Беларусі скарэктараваныя некаторыя акты кіраўніка дзяржавы ў сувязі з прыняццем закона ад 3 снежня 2009 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў». Адпаведны ўказ №275 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 мая.

У прыватнасці, уносяцца змяненні ва ўказ ад 2 лістапада 2000 года №577 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні работы з кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў». У новай рэдакцыі выкладаецца форма дэкларацыі, што прадстаўляецца кандыдатам на пасаду або асобай, якая займае пасаду, уключаную ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, або іх мужам (жонкай) і паўналетнімі блізкімі сваякамі, якія супольна з імі пражываюць і вядуць супольную гаспадарку, у мэтах забеспячэння поўнага адлюстравання ў гэтай дэкларацыі звестак аб даходах і маёмасці і яе ўзгодненасці з палажэннямі закона.

Змяненні ўносяцца таксама ва ўказ ад 19 лютага 2009 года №105 «Аб некаторых пытаннях, звязаных з дэклараваннем фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў» у частцы выключэння норм, якія знайшлі адлюстраванне ў законе. Згодна з дзеючай рэдакцыяй закона адменены абавязак фізічных асоб прадстаўляць дэкларацыі аб крыніцах грашовых сродкаў, а таксама замацавана права толькі падатковых органаў выпатрабаваць у фізічных асоб дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Такое патрабаванне падатковыя органы змогуць прад’яўляць як па ўласнай ініцыятыве, так і на падставе пісьмовых запытаў органаў дзяржаўнага кантролю, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі і пракуратуры.

Указ уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?