Фірма «Каляровы парасон» выпусціла сувеніры на беларускую тэматыку.

Гэта магніты і кубкі з выявамі Мінска, Міра і надпісам «Belarus».

Пакуль з’явіліся сувеніры з шасцю выявамі. Дырэктар «Каляровага парасона» Сяргей Васілеўскі адзначыў, што выпуск такой прадукцыі будзе працягнуты.

«Наш брэнд — Беларусь,

— падкрэслівае сп. Васілеўскі. — І трэба, каб не толькі зубры і саламяныя лялькі прадаваліся ў якасці сувеніраў».

Замовіць магніты можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?