Кыргызстан звярнуўся ў Інтэрпол з просьбай садзейнічаць у затрыманні былога прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта заявіў намеснік старшыні часовага ўраду Кыргызстана Азімбек Бекназараў, перадае Інтэрфакс.

«Мы спадзяемся, што Інтэрпол яго зловіць», — сказаў А.Бекназараў. Ён сказаў, што цяпер дакладна не вядома, дзе знаходзіцца К.Бакіеў. «Ёсць чуткі, што ён у Турцыі, і мы іх правяраем», — адзначыў А.Бекназараў.

Бекназараў нагадаў, што дакументы на экстрадыцыю К.Бакіева накіраваныя ў Беларусь і «Кыргызстан чакае адказу на запыт». Ён дадаў, што пошукавыя мерапрыемствы адносна Бакіева, яго сваякоў і людзей з блізкага атачэння працягваюцца».

У Кыргызстане распачатыя крымінальныя справы адносна К.Бакіева і яго роднага брата Жаныбека Бакіева, а таксама старэйшага сына Марата паводле артыкула «Масавае забойства». Адносна другога сына К.Бакіева, Максіма, распачатыя крымінальныя справы за эканамічныя злачынствы. Яго абвінавачваюць у стварэнні карупцыйных схем, шкода ад якіх, паводле папярэдніх звестак, склала больш за 3 мільярды сомаў (курс $1/45,7 сома).

У Беларусь Бакіеў прыляцеў 19 красавіка. Тут ён знаходзіцца пад пэрсанальнай абаронай А. Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?