Як найменей 49 чалавек загінулі ў выніку новай успышкі гвалту на поўдні Кыргызстана. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што прыкладна 700 чалавек былі параненыя.

Паводле паліцыі, у бойках удзельнічалі некалькі тысяч чалавек. Групы маладых людзей у Ошы і іншых гарадах вобласці білі шыбы, палілі аўтамабілі. Выкарыстоўвалася агнястрэльная зброя.

Пераходны ўрад увёў у Ошы рэжым надзвычайнага становішча, але войскі пакуль не здольныя ўтаймаваць сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?