Карэйцы ўпэўнена расправіліся з грэкамі 2:0. А вось Аргенціна выдушыла Нігерыю.
Карэянка на трыбунах перажывае за сваю каманду.
Лі Чун Су радуецца першаму голу.
Карэйцы кантралявалі становішча большую частку матча, і толькі геройства грэчаскага галкіпера Тзорваса ўратавала каманду Элады ад поўнага разгрому.
Галы запісалі сабе на рахунак Лі Чун Су і Пак Чжы Сун на 7-й і 52-й хвіліне сустрэчы.
А вось аргенцінцы перамаглі Нігерыю з мінімальным лікам 1:0. Гол на самым пачатку гульні, на 6-й хвіліне забіў Габрыель Хайнцэ.
Гульня аргенцінцаў не пераконвала, хоць і нігерыйцы цудаў футбола не паказалі.
Сёння гуляюць яшчэ Англія — ЗША (21:25, БТ).
Чытаць яшчэ: колькі цікавостак пра гасподу чэмпіяната — Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку: ПАР? Радзіма баабабаў, Шарліз Тэран і Опенгеймераў.
0
0
0
0
0
0