Пяць чалавек пацярпелі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння раніцай 21 чэрвеня на вуліцы Мірашнічэнка ў Мінску.

 Фота onliner.by

Фота onliner.by

Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі РУУС Савецкага раёна, ДТЗ адбылося прыкладна ў 9.17. Кіроўца маршрутнага таксі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з тралейбусам. У выніку аварыі пацярпелі сам кіроўца маршруткі, які шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, і чатыры пасажыра.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?