Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканомікі Анатолем Філонавым працягвае ў Маскве перамовы па газе.

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік газавага холдынгу Сяргей Купрыянаў.

«Беларуская перамоўная група знаходзіцца ў «Газпроме», кантакты працягваюцца», — цытуе Купрыянава РІА Новости. Прадстаўнік кампаніі дадаў, што тэмпы зніжэння паставак газу ў Беларусь будуць залежаць ад вынікаў перамоў.

Дэлегацыя на чале з Філонавым адправілася ў Маскву 20 чэрвеня.

Папярэдні раунд перамоў па праблеме запазычанасці за газ прайшоў 19 чэрвеня ў Санкт‑Пецярбургу, але завяршыўся безвынікова.

Раніцай 21 чэрвеня кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў прэзідэнту РФ Дзмітрыю Мядзведзеву, што Беларусь прызнае доўг за газ, але прапаноўвае рабіць аплату машынамі, абсталяваннем і іншымі таварамі.

У адказ прэзідэнт РФ заўважыў, што ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам замежныя плацяжы могуць прымацца толькі ў замежнай валюце — інакш гэта супярэчыць закону. «Газпром» нічым не можа прымаць аплату за доўг: ні пірагамі, ні маслам, ні сырам, ні іншымі сродкамі плацяжоў», — падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

У 9.00 па мінскім часе «Газпром» увёў рэжым абмежавання пастаўкі расійскага газу ў Беларусь на 15% ад аб’ёмаў планавай пасутачнай пастаўкі газу з паступовым выхадам на ўзровень абмежавання да 85% прапарцыянальна запазычанасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?