Расчлянёны труп жыхара адной з вёсак Гомельскай вобласці, зніклага без вестак у маі гэтага года, знойдзены ў Брэсцкім раёне, паведамілі ў Генпракуратуры.

Расчлянёныя астанкі былі закапаныя ў зямлю паблізу вёскі Ваўкі. Як патлумачылі ў пракуратуры, яшчэ 15 мая гэты мужчына выехаў у Брэст, каб купіць там аўтамабіль, і знік. Гомельскі РАУС завёў справу па факце яго знікнення знікнення без вестак.

18 чэрвеня праваахоўнікі затрымалі берасцейца. У іх з’явілася падставы, каб падазраваць яго ў забойстве зніклага мужчыны з карыслівых памкненняў: у патэнцыйнага пакупніка машыны, безумоўна, была з сабой буйная сума грошай. У дачыненні да затрыманага Брэсцкай абласной пракуратурай была заведзеная крымінальная справа па ч.2 ар.139 «Забойства» КК Беларусі (максімальная санкцыя — смяротнае пакаранне ці пажыццёвае зняволенне), вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?