У выданні апісваюцца не толькі ваенныя падзеі, але і перадгісторыя: ад пачатку экспансіі крыжакоў ва Усходняй Прыбалтыцы да прычынаў канфлікту між Ордэнам і ВКЛ.І, вядома, аўтар, які прафесійна вывучае сярэднявечную зброю, прысвяціў ёй не адну старонку кнігі. Гэтаксама як і ходу бітвы.
«Дзякуючы Грунвальду, мы зрабіліся еўрапейскай краінай, і не таму, што фізічна знаходзімся ў Еўропе, а таму, што да нас пач¬алі ставіцца як да роўных, — пад¬сумоўвае Юрый Бохан. — Пасля Грунвальду Вялікае Княства Літоўскае зрабілася не аб’ектам тэўтонскай экспансіі, а суб’ектам еўрапейскай палітыкі».
Кніга адрасаваная шырокаму колу чытачоў — як стылем пісьма, лёгкім для чытання, так і колькасцю ілюстрацый. Аднак аўтар настойвае на тым, што выданне — навуковае. «Калі
У «Ваярах» чытач знойдзе здымкі гістарычных дакументаў, мапы, сярэднявечныя мініяцюры, рэканструкцыі замкаў, гербы і нават выявы тагачасных грошай. Дапамог з ілюстрацыямі выдання мастак Зміцер Герасімовіч, які аздабляў славутую «Краіну Беларусь».