Было зафіксавана шэсць лясных і шэсць тарфяных пажараў, а таксама пяць узгаранняў травы. Агульная плошча пажараў склала 7 га. Усе пажары ўдалося ліквідаваць на пачатковай стадыі.

«Сітуацыя ў Беларусі з ляснымі пажарамі спакойная, — паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. — У многім гэта абумоўлена тым, што мясцовыя ўлады ўвялі забарону на наведванне насельніцтвам лясоў. Гэтыя забароны дзейсныя і эфектыўныя, што пацвярджае становішча. Варта зазначыць, што грамадзяне таксама сталі больш пільнымі: у сярэднім амаль трэць паведамленняў пра ўзгаранні ў лясах і на тарфяніках паступаюць ад мясцовых жыхароў».

Прэс-сакратар МНС таксама паведаміў, што з-за высокай тэмпературы паветра і адсутнасці ападкаў у пяці раёнах краіны — Гомельскім, Брагінскім, Чачэрскім (Гомельская вобласць), Касцюковіцкім і Мсціслаўскім (Магілёўская вобласць) — аб’яўлены пяты, самы высокі, клас пажаранебяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?