На дадзены момант у царкве «Новае жыцьцё» час адпачынку: частка пратэстуючых сьпіць, астатнія моляцца, чытаюць Біблію. Настрой у людзей неблагі, час ад часу вернікі ўздымаюць яго песьнямі. Па словах Алены Паплаўскай, супрацоўніцы прэс-службы царквы, унутры будынку ўвесь час галадае 27 чалавек, яны ж застаюцца на ноч. Сярод іх пратэстанты зь Менску, Гомелю і Баранавічаў. Удзень у царкве знаходзілася 50-60 чалавек. У гэтую ноч зь вернікамі былі 6 пастыраў, якія прадстаўлялі ня толькі менскія цэрквы, але й суполкі зь Менскага раёну, Барысава, Гомелю, Берасьця, Іванава.

У Баранавічах вернікі царквы «Збаўленьне» далучыліся ў малітве да акцыі пратэсту. Намесьнік пастыра Юры Ступакоў кажа, што прынятае рашэньне менавіта такім чынам далучыцца да менскіх пратэстантаў: «Мы не плянуем ніякіх зваротаў і актыўных дзеяньняў. Але мы будзем маліцца за вернікаў менскай царквы «Новае жыцьцё»«. Да супольнай малітвы далучаюцца цэрквы «Новае пакаленьне» і «Новае жыцьцё» (Баранавічы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?