За арганізацыю несанкцыяванага выступу супраць афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндумаў у кастрычніку 2004 г. былы лідэр незарэгістраванай партыі «Малады фронт» Павал Севярынец стаў «палітхімікам».

У тое, што за арганізацыю забароненага мерапрыемства ён не адказны, суд яму не паверыў і паслаў на два гады на ўскраіну Беларусі, у вёску Малое Сітна, нарыхтоўваць дровы. Патрапіла, што ў гэтай сытуацыі малады палітык знаходзіць шмат перавагаў, пра якія ён распавёў Аляксандры Фарн.

«Гэты год быў для мяне годам творчасьцi. Паколькi, апроч нататкаў у «Нашу Нiву», я займаўся яшчэ вялiкай кнiгай пра Беларусь; падрыхтаваў для друку зборнiк сваiх aртыкулаў i апавяданьняў; у рэшце рэшт, рабiў занатоўкi, якiя чалавеку творчаму на тле цудоўнай прыроды самi сабой прыходзяць».

Паводле Севярынца, гэты год для яго быў годам дыстанцыйнай палiтыкi, сувязi зь ягонымі аднадумцамi ў моладзевым руху, хрысцiянска-дэмакратычным руху.

«Мяне вельмi ўсьцешыла, што за гэты год i Малады Фронт, i Беларуская Хрысьцiянская Дэмакратыя паказалi сябе структурамi, здольнымi самастойна дзейнiчаць. Гэта ўжо не структуры, у якiх усё залежыць ад аднаго чалавека, а жывыя дзейсныя рухi, якiя ўжо вызначаюць аблiчча сёньняшняй i будучай беларускай палiтыкi», – гаворыць Павал.

На пытаньне, ці адчувае ён, што зьмянiўся праз гэты час у засьценках, ён адказвае:

«Натуральна, зьмянiлася краiна – мяняемся i мы. Для мяне многiя рэчы сапраўды былi адкрыцьцём. Тут, у глыбiнцы, якую палiтолягi, сацыёлягi адносяць да тэрыторыi Лукашэнкi, я ўбачыў, што прыблiзна палова людзей пратэстуе ў той цi iншай форме. Палова людзей гатовая падтрымаць перамены, прычым гэта маладзейшая, больш дзейсная палова. Разуменьне гэтага, мяркую, зьмянiла i мяне».

Паводле меркаваньня Севярынца, для любога мэнэджара i нават лiдэра беларускай дэмакратыi неабходна пражыць у вёсцы год, каб зразумець настрой народу і таксама паглядзець на рэальную сытуацыю ў краіне.

«Зьдзiвiла страшэнна глыбiня заняпаду беларускай вёскi. Спойваньне вёскi практычна татальнае. Разбураныя калгасы, саўгасы, фэрмэраў данялі да такой ступенi, што ня могуць нават ёплацiць падаткаў, залазяць у пазыкi. Людзi ня маюць нiякiх пэрспэктываў, атрымлiваюць па пяцьдзясят даляраў i жывуць на гэтыя грошы».

Паводле Севярынца, у гэты час беларускі моладзевы рух актыўна наладжвае сувязi з аднадумцамi ў iншых краiнах.

«Працэс гэты пачаўся, але прарыў на мiжнародным напрамку мы прымяркоўваем да ўстаноўчага зьезду. Менавiта на яго плянуем запрасiць прадстаўнiкоў усiх буйных партыяў. Пакуль што ёсьць вельмi сур’ёзныя стасункi з украiнскiмi хрысьцiянскiмi дэмакратамi, з латыскiмi (там першая партыя Латвii таксама ўваходзiць ва ўрад), зь лiтоўскiмi, польскiмi, нарвэскiмi i швэдзкiмi калегамi. Але маеце рацыю: найбольш сур’ёзная хрысьцiянская дэмакратычная сiла – гэта нямецкая ХДС/ХСС. Тут у нас сувязi па лiнii Юнгэ Юнiён, гэта моладзевая арганiзацыя ХДС/ХСС. І яшчэ спадчына «Маладога фронту» i па лiнii Фонду Конрада Адэнаўэра, гэта вядучы Хрысьцiянска-Дэмакратычны фонд. Пару гадоў таму мы ладзiлi канфэрэнцыю «Беларусь – у Эўропу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?