Аляксандар Лукашэнка сваім указам вызначыў, што выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў адбудуцца 14 студзеня, – паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычніка падпісаў указ, якім вызначыў датай правядзеньня выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі дваццаць пятага скліканьня 14 студзеня 2007 году", – паінфармавалі ў прэс-службе.
Там паведамілі, што "дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручылі забясьпечыць выкананьне ва ўсталяваныя Выбарчым кодэксам тэрміны аднесеных да іх кампэтэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў".
У прэс-службе адзначылі, што фінансаваньне выдаткаў дзеля падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў зьдзяйсьняцьмецца Саветам міністраў Беларусі на кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.