«Запраста мог трапіць на любы узровень доступу да інфармацыі».
Міхаіл Падаляк у часе дэпартацыі з Беларусі.
31 жніўня на сайце газеты «Свободные новости плюс» з’явілася цынічнае інтэрв’ю Міхаіла Падаляка. Дэпартаваны з Беларусі журналіст, які жыве ў Кіеве, прызнаваўся ў сувязях з КДБ і расійскімі спецслужбамі і з задавальненнем казаў пра сваю сённяшнюю дзейнасць — чорны піяр. «Калі я жыў у Беларусі, я шчыльна кантактаваў з беларускім КДБ», — заяўляў ён.
Цягам дня інтэрв’ю працытавалі навінныя
У разлеглым абвяржэнні, якое змясціў сайт «Народнай волі», Падаляк не адмаўляе, што кантактаваў са спецслужбамі: «Запраста мог трапіць на любы узровень доступу да інфармацыі». Не адмаўляе, што атрымлівае задавальненне ад «кампраметуючай журналістыкі»: «Канструяванне інфармацыі — бізнэс. Добры бізнэс».
Дык нашто было падрабляць цэлае інтэрв’ю? Падаляк звязвае гэта са сваёй дзейнасцю. Паводле словаў Падаляка, да яго ў Кіеў час ад часу прыязджаюць высокапастаўленыя спецслужбісты і прапануюць «сысці з тэмы». У абвяржэнні называюцца імёны намесніка старшыні КДБ Беларусі Леаніда Дзядкова і начальніка ГУ контрвыведкі КДБ Сяргея Шугаева. «Вы так і не зразумелі, з кім з «генералаў» (як вы іх называеце) можна дамовіцца, каб я «сышоў з тэмы»? А вы ж доўга шукалі мае «сур’ёзныя кантакты» ў Маскве, але хто ж вам намалюе рэальную карціну?» — рытарычна выгукае ў іх бок Падаляк. Ці гэта праўда, ці «канструяванне інфармацыі» — няма як праверыць. Застаецца і пытанне qui prodest. Адзіны пакуль дасягнуты эфект — прыцягненне ўвагі да асобы Падаляка.
У Беларусі з Падаляком у розны час супрацоўнічалі «Белгазета», «Навіны», пасля — газеты Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Артыкул Падаляка з паклёпам на лідэра Руху за Свабоду Аляксандра Мілінкевіча апублікавала на першай паласе «Народная воля».
Падаляк засвяціўся ў трэцім фільме «Хросны бацька» тэлеканала НТВ як крытык Аляксандра Лукашэнкі.