Гісторыкі дагэтуль не вызначыліся, хто першы выкарыстаў на практыцы бутэльку з запальнай сумессю. Правы на вынаходніцтва гэтай зброі аспрэчваюць кубінцы, іспанцы, фіны і расійцы.

Па версіі кубінскіх гісторыкаў, пляшкі з запальнай сумессю ўпершыню выкарысталі на Кубе напрыканцы ХІХ ст. у вайне за незалежнасць ад Іспаніі. Называецца нават дакладная дата — 20 ліпеня 1895 г. У сваю чаргу іспанцы настойваюць, што першая «бензінавая бомба» была ўжытая супраць танкаў рэспубліканскай арміі ў Іспаніі, у 1936 г. у часе грамадзянскай вайны. Фінскія гісторыкі кажуць, што той «кактэйль Молатава», які сёння ведае ўвесь свет, прыдумаў іхні вайсковец. Пры гэтым фіны па-джэнтльменску адзначаюць, што ў часе працы ўлічваўся вопыт іспанскай «бензінавай бомбы». Прэтэндуюць на стварэння агнявога кактэйлю і расійцы.

Назвай кактэйль абавязаны савецкаму камісару Вячаславу Молатаву. У часе савецка-фінскай вайны Хельсінкі моцна пацярпеў ад бамбардаванняў. Молатаў жа заяўляў у часе радыёвыступаў, што на фінскую сталіцу сыплюцца не запальныя бомбы, а пакункі з харчам. З гэтага часу савецкія бомбы пачалі называць «хлебніцамі Молатава», а бутэлькі з запальнай сумессю, якімі фіны падпальвалі савецкія танкі, — «кактэйлем Молатава». На гэтую назву прэтэндавалі і савецкія гісторыкі, якія лічылі, што так называлі ўласныя аналагі «кактэйлю».

«Кактэйль Молатава» — пляшка, напоўненая запальнай сумессю. Перад выкарыстаннем корак (часцей з кавалку анучы), падпальваецца. Пляшка кідаецца ў аб’ект атакі, разбіваецца. Вадкасць разліваецца і ўспыхвае.

Танны і просты ў выкарыстанні «кактэйль Молатава» праз гэтыя яго характарыстыкі часта называюць зброяй бедных. Найперш ён выкарыстоўваецца супраць бронетэхнікі. Аднак сучасная танкавая тэхніка, як і зброя супраць сябе, значна ўдасканаліліся, таму ў прамысловых маштабах пляшкі з запальнай сумессю перасталі выпускаць. «Кактэйль Молатава» па-ранейшаму застаецца зброяй вулічных дэманстрантаў па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?