У Салігорску міліцыя затрымала апазыцыйную актывістку Тацьцяну Кучынскую.

Па тэлефоне яна пасьпела паведаміць «Свабодзе», што была затрыманая на Калгасным рынку, калі інфармавала яго наведнікаў і гандляроў аб прызначаным на 15 гадзін калектыўным сходзе на рынку «Кастрычніцкі».

«Калі я гутарыла зь людзьмі, то раздавала ім газэту «Мы і рынак» зь лягатыпам кампаніі «Гавары праўду», а таксама буклет з надрукаваным тэкстам указа прэзыдэнта № 618 «Аб арэндзе».

Дзяжурны Салігорскага РАУС патлумачыў «Свабодзе», што падставай для затрыманьня Тацьцяны Кучынскай стала менавіта распаўсюджваньне ёю газэты і буклета, якія мусіць атрымаць экспэртную ацэнку аб іх законнасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?