Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Прадстаўніком Беларусі на VIII міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2010» стаў Данілка Казлоў з горада Жабінка,
што ля Брэста. Канкурсанта выбіралі ў жывым эфіры Першага канала. Ён трансляваў фінальны адборачны канцэрт са студыі Белтэлерадыёкампаніі.

Журы і гледачы сышліся ў выбары. Песня «Музыкі святло» ў выкананні Данілы набрала найвышэйшую колькасць балаў — 24.

На другім радку выйшла жыхарка сталіцы Эвеліна Лашук з «Дзядуліным хітом». Трэцюю пазіцыю заняла Юлія Атрошчанка з песняй «Купала» (Мазыр).

Дзіцячае «Еўрабачанне» пройдзе 20 лістапада ў Мінску.

***

Цікава, што Даніла Казлоў — сын баптысцкага пастара. Так супала, што летась за Беларусь таксама спяваў хлопчык з пратэстанцкай сям'і. «Чароўны трусік» Юрася Дземідовіча не перамог, але стаў папулярнай песняй, што зачапіла дарослую аўдыторыю.

На сёлетнім адборы Даніла Казлоў быў акуратна і з густам апрануты. Ягоная група падтрымкі складалася толькі з аднаго хлопца, які падыгрываў на клавішах. Ён спяваў пра чысціню, нябёсы, сэрца. І

калі вядучыя падышлі да хлопчыка, трохі збянтэжанага сваім пераможным выступам, ён абхапіў мікрафон рукамі і гучна сказаў: «Уся слава Богу!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?