Буйны інтэрнэт-рэсурс учора трымаў у найгалоўным зварот іншага кандыдата ў прэзідэнты — Андрэя Саннікава.

Сёння сайт паведаміў пра адмову Аляксандра Мілінкевіча ад кандыдавання.

Пра абвяшчэнне кампаніі Някляева сайт паведаміў артыкулам «Някляеў абвесціў пра ўдзел у выбарах у часе сняданку». З іншага боку, сайт перадрукоўвае гіпотэзу сайта «Мы», што Някляева могуць не дапусціць да выбараў з прычыны таго, што ён не жыў у Беларусі ўсе апошнія 10 гадоў. Некалькі гадоў на пачатку дзесяцігоддзя той правёў у творчай эміграцыі ў Фінляндыі.

Беларускае заканадаўства вымагае ад кандыдатаў у прэзідэнты, каб яны нарадзіліся ў Беларусі і пражывалі на яе тэрыторыі апошнія перад выбарамі 10 гадоў. Праўда, у выпадку Пазняка ў 2001 годзе Канстытуцыйны суд патрактаваў пражыванне ў Беларусі як наяўнасць беларускага пашпарта і прапіскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?