Аляксандр Лукашэнка працягвае знаходзіцца ў Турцыі з рабочым візітам.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі, 5 кастрычніка ў кіраўніка дзяржавы запланаваны шэраг сустрэч. «Сёння сустрэчы, якія праходзяць без удзелу прэсы. Прэзідэнт сустрэнецца з дзелавымі коламі і некаторымі афіцыйнымі асобамі Турцыі», — сказаў Лёгкі.

Паводле яго слоў, чакаецца, што сёння Лукашэнка вернецца ў Мінск.

Як паведамлялася раней, прэзідэнт знаходзіцца ў Турцыі з 2 кастрычніка. Там у яго ўжо адбыліся сустрэчы з прэм’ер-міністрам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і прэзідэнтам гэтай краіны Абдулой Гюлем. Апрача таго, Лукашэнка сустрэўся з Канстанцінопальскім патрыярхам Варфаламеем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?