Канфлікт паміж прэзідэнтамі Расіі і Беларусі ніяк не адбіўся на беларускай унутрыпалітычнай сітуацыі. Такую думку выказаў 6 кастрычніка ў Магілёве прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Алесь Міхалевіч.

«Унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі дастаткова стабільная», — адзначыў апазіцыйны палітык.

Напружанасць у беларуска-расійскіх адносінах — гэта праява «асабістай нелюбові» двух лідараў, лічыць Міхалевіч.

«Мяркую, што ўсе адносіны паміж Беларуссю і Расіяй павінны будавацца на трывалай эканамічнай глебе», — сказаў Міхалевіч.

6 кастрычніка ў Магілёве Алесь Міхалевіч узяў удзел у зборы подпісаў у падтрымку вылучэння сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта. Палітык і яго ініцыятыўная група не былі дапушчаны для збору подпісаў у інтэрнат Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?