У Кыргызстане працягваецца падлік галасоў на парламенцкіх выбарах. Паводле афіцыйных звестак удзел у галасаванні прынялі 57% выбарцаў.

На першае месца з невялікім адрывам выйшла нацыяналістычная партыя, што адстойвае інтарэсы поўдня краіны — «Ата-Журт» (Айчына). Яна звязаныя з экс-прэзідэнтам Бакіевым, таксама выхадцам з поўдня.

Але

адносную большасць галасоў заваявалі Сацыял-дэмакратычная партыя і празаходняя партыя «Ата-Мекен» (Бацькаўшчына), на якія абапіраецца дзейны ўрад.

Добры вынік паказала і прарасійская партыя «Ар-Намыс» (Годнасць). Паводле папярэдніх звестак, яна паказала трэці вынік.

Кожная з гэтых партый атрымае ад 15 да 25% месцаў у будучым парламенце.

Ва ўрад праходзіць таксама партыя «Рэспубліка». Магчыма, шостай парламенцкай партыяй стане апазіцыйная Часоваму ўраду групоўка «Адзіны Кыргызстан».

Трэцяя ўрадавая партыя, «Ак-Шумкар» (Белы сокал), не адолела мінімальны бар'ер.

Пэўна, што будучы ўрад Кыргызстана будзе кааліцыйным.

Пасьля сёлетняй канстытуцыйнай рэформы Кыргызстан стаў першай парламенцкай рэспублікай у Цэнтральнай Азіі. У выбарах удзельнічала 29 партый. Складаная сістэма размеркавання мандатаў прадугледжвае абавязковую наяўнасць у парламенце апазіцыі. Калі яна заваёўвае мала галасоў, то ёй пераходзіць больш мандатаў. Зрэшты, такога не адбылося. У той жа час для атрымання месцаў у парламенце партыям трэба здабыць галасы больш чым 5% ад спіскавага складу выбарцаў і больш чым 0,5% у кожнай вобласці краіны. Апошняя мера мае засцерагчы ад выхаду на сцэну рэгіянальных і кланавых партый. Рода-племенныя сувязі па-ранейшаму адыгрываюць важную ролю ў эканамічна адсталай, горнай Кіргізіі.

Назіральнікі выказваюць сумневы, ці ўтрымаецца парламенцкая сістэма кіравання ў краіне з неразвітай палітычнай культурай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?