Намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму Анатоль Марчук прызнаў існаваньне праблемы недастатковага ўводу жытла ў Барысаве ды іншых буйных прамысловых цэнтрах Меншчыны: Жодзіне, Салігорску, Слуцку, Маладэчне. Чыноўнік лічыць, што прычына сытуацыі ў недастатковых магутнасьцях будаўнічых арганізацый.

Разам з тым, можна выказаць меркаваньне, што ёсьць і іншая прычына даўгіх і на сёньня безнадзейных чэргаў месьцічаў, якія жадаюць пабудаваць кватэры, а тым больш атрымаць сацыяльнае жытло. Паводле інфармацыі Марчука, якой ён падзяліўся з карэспандэнтам БЕЛТА, на Меншчыне ў студзені-верасьні ўведзена каля 1265 хат на вёсцы, што склала 71% ад гадавога заданьня і 105,4% да леташняга роўню аналягічнага пэрыяду.

На будаўніцтва жытла на вёсцы сёлета вылучана 132 мільярды рублёў крэдытных рэсурсаў. Ужо асвоена 92% гэтай сумы. «На сёньняшні дзень мы сутыкнуліся з праблемай крэдытаваньня і таму былі вымушаныя зьвярнуцца ва ўрад, Міністэрства эканомікі. Нацыянальны банк, Беларусбанк і Белаграпрамбанк з просьбай павелічэньня гэтай крэдытнай лініі», – заявіў Анатоль Марчук.

Адсюль можна зрабіць выснову, што менавіта на будаўніцтве так званых аграгарадкоў засяроджаныя фінансавыя рэсурсы і кваліфікаваныя будаўнікі Менскай вобласьці, якіх відавочна не стае ў гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?