Крымінальная справа на падставе абвінавачання сталічнага студэнта ў рабаванні (ч. 1 арт. 206 КК) расследавана ў Цэнтральным РУУС Мінска і перададзена для разгляду ў раённы суд.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, злачынства было ўчынена ў ноч на 29 кастрычніка. Прагульваючыся пасля добрага застолля каля ўваходу ў гандлёвы дом «На Нямізе», малады чалавек звярнуў увагу на кветкавы латок і скрыню, у якой захоўваліся кветкі. Навясны замок аказаўся не вельмі моцным, і хлопцу дастаткова было з сілай рвануць за ручку дзверцы.

Схапіўшы ахапку ружаў, ён паспяшаўся знікнуць з месца злачынства, але быў заўважаны ахоўнікам гандлёвага дома.

Спроба ўцячы аказалася беспаспяховай, і хутка рабаўніка затрымалі.

Абвінавачванаму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, а матэрыяльны ўрон, нанесены ўладальніку латка, ацэньваецца ў 80.500 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?