Сучаснае жыццё патрабуе ад чалавека значна большых затрат разумовай энергіі, чым гэта было 100 гадоў таму. Многія вядуць сядзячы лад жыцця, што не заўсёды добра адбіваецца на здароўі.

Пытаннем захавання здароўя офісных работнікаў азадачыліся навукоўцы.
Па выніках свайго даследавання яны далі 25 парад, якія дазволяць падтрымаць ваша псіхалагічнае і фізічнае самаадчуванне, паведамляе партал YоRеаd.

1. Адводзьце позірк ад манітора.

Раз у паўгадзіны хоць бы пару хвілін глядзіце куды заўгодна, толькі не ў камп’ютар. Найлепшы варыянт — акно. Пры любой магчымасці раздрукоўвайце дакументы і чытайце папяровую версію.

2. Часцей размінайцеся.

Калі ёсць магчымасць, ігнаруйце ліфт, хадзіце па лесвіцы. Уставайце з-за стала па любой прычыне. Нават седзячы можна пацягвацца і мяняць становішча ў прасторы.

3. Пазбягайце пылу.

Стосы дакументаў, папкі, часопісы і іншыя папяровыя завалы на стале — гэта пылазборнікі. А дзе пыл — там і мікробы. Не кажучы ўжо пра алергію і астму.

4. Карыстайцеся стацыянарным тэлефонам.

Калі вы ў офісе, старайцеся гаварыць па стацыянарным тэлефоне, а не па мабільным: выпраменьванне ад звычайнага тэлефона ў разы меншае, чым ад сотавага.

5. Адмоўцеся ад перакусаў.

А калі зусім не можаце гэтага зрабіць, то ешце садавіну, арэхі або сухафрукты замест абаранкаў, пячэння і цукерак.

6. Піце сок замест кавы.

Калі хочаце ўзбадзёрыцца, піце грэйпфрутавы сок. Калі вы не любіце грэйпфруты, цытрусавыя можна чаргаваць, а таксама камбінаваць. Або знайсці сабе іншы падбадзёрлівы фрукт па душы.

7. Падбярыце зручнае крэсла.

Гэта асабліва важна, калі праца сядзячая. Няправільная пастава на працягу дня небяспечная сур’ёзнымі праблемамі для пазваночніка. Калі памяняць няёмкае крэсла нельга, паспрабуйце палепшыць яго: купіце артапедычную падсцілку або падушку.

8. Захоўвайце тэмпературны рэжым.

На працоўным месцы не павінна быць горача або холадна. Холад правакуе мышачнае напружанне і адцягвае, а залішняя цеплыня расслабляе.

9. Выходзьце на вуліцу.

Не лянуйцеся і хадзіце абедаць куды-небудзь з офіса. Гэта і змена абстаноўкі, і прагулка, і, калі пашанцуе, свежае паветра. Калі вы прывыклі есці на працы, можна проста выйсці і прайсціся вакол будынка.

10. Ешце лёгкі абед.

Пасля сытнага абеду будзе хіліць да сну, працаздольнасць упадзе, а раздражняльнасць узмоцніцца. Нават калі вы вельмі галодныя, не пераядайце.

11. Здымайце абцасы.

Калі вы вымушаныя хадзіць у няёмкім абутку, здымайце яго пры кожнай магчымасці або трымайце на працы запасную пару для менш прадстаўніцкіх мэт.

12. Не піце энергетыкі.

Лепш піць натуральную каву, чым энергетычныя напоі, калі больш нішто вас не «прыводзіць у гатоўнасць». Пастаяннае ўжыванне энергетыкаў павышае ціск і ўзровень цукру ў крыві, правакуе тахікардыю і нават дэпрэсію. Вельмі шкодна спалучаць энергетыкі з алкаголем.

13. Асцярожней з кандыцыянерам.

Нават калі ён абагравае ў холад і ахалоджвае ў спякоту, кандыцыянер сушыць паветра, а гэта шкодна для скуры і для лёгкіх, а таксама правакуе галаўныя болі, стомленасць і напружанне ў вачах.

14. Хварэйце дома.

Хвароба, перанесеная на нагах, небяспечная яе хуткім паўторам, а таксама ўскладненнямі ў будучым, а гэтага не вартыя ні пратэрмінаваны праект, ні сарваная сустрэча.

15. Праветрывайце памяшканне.

Узімку гэта можна рабіць падчас абедзеннага перапынку, а ў астатні час і зусім трымаць акно прыадчыненым. Калі, вядома, па суседстве няма завода або аўтамагістралі.

16. Працагалізм — хвароба.

Праца — гэта ўсяго толькі частка жыцця, а не адзіны яго сэнс. Нават калі ў вас часовая пустата ў іншых сферах, запаўняйце свае вечары прыемнымі і карыснымі рэчамі, толькі не працай.

17. Захоўвайце спакой.

Ніякія пераплёты на працы не вартыя вашага здароўя. Умераны стрэс, які не часта паўтараецца, нават карысны, але пастаяннае нервовае напружанне небяспечнае мноствам хвароб.

18. Бярыце водпуск.

Не пераносьце адпачынак на наступны год, інакш рызыкуеце займець сіндром хранічнай стомленасці. А па магчымасці дзяліце водпуск на некалькі частак, калі тыднёвага адпачынку вам дастаткова.

19. Забудзьцеся пра таблеткі.

Калі ў вас разбалелася галава, пашукайце прычыну — гэта можа быць духата, спякота, сухое паветра, стома або занадта блізка размешчаны манітор. Устараніце прычыну і адпачніце хоць бы пяць хвілін.

20. Рабіце тое, што падабаецца.

Пастаянная незадаволенасць працай, калегамі, навакольнай абстаноўкай, самой прафесіяй — прычына стрэсаў, стамляльнасці, раздражняльнасці і многіх захворванняў, якія вынікаюць з гэтага, — аж да гіпертаніі і дэпрэсіўнага стану.

21. Насіце натуральныя тканіны.

Сінтэтыка не толькі непрыемная навобмацак, але і шкодная для скуры, таму што не дазваляе ёй дыхаць. Калі па службе вы вымушаныя па 10 гадзін у дзень быць зацягнутым у касцюм, то няхай ён будзе з натуральнай тканінай.

22. Займіцеся спортам.

Сядзячую працу трэба кампенсаваць дадатковым рухам. Запішыцеся ў фітнес-клуб да або пасля працы — або нават падчас абедзеннага перапынку. У крайнім выпадку праходзьце пешшу хоць бы частку шляху да працы.

23. Усміхайцеся.

Усмешка садзейнічае выпрацоўцы эндарфінаў, а яны даюць адчуванне спакою, радасці, паляпшаюць настрой і падаўжаюць жыццё. А душэўная гармонія — гарантыя гармоніі фізічнай.

24. Стварыце камфорт.

Прыемнае і зручнае працоўнае месца зменшыць стрэс і стомленасць, а сімпатычныя дробязі будуць цешыць вока і ствараць пазітыўны настрой.

25. Знаходзьце занятак.

Бяздзейнасць, як ні дзіўна, стамляе больш, чым нагрузка. Таму займіце вольныя гадзіны на працы заняткамі, да якіх раней не даходзілі рукі, або зрабіце што-небудзь на будучыню. Яшчэ адзін варыянт — дапамагчы калегам, якія нешта не паспяваюць: і час праляціць хутка, і добрую справу зробіце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?