паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола і Вышэйшага Гаспадарчага суда Віктар Камянкоў на пасяджэнні выканкама БФБ 11 лістапада.

Паводле яго слоў,

палац будзе пабудаваны за два гады ў мікрараёне Лошыца.

Вылучэнне ўчастка, падкрэсліў Камянкоў, не звязана з нядаўнім адкрытым лістом членаў жаночай зборнай краіны, якія заклікалі чыноўнікаў звярнуць увагу на іх праблемы. Рашэнне сталічных улад стала вынікам дамоўленасцяў, дасягнутых раней, сказаў ён.

На выканкаме была заслухана справаздача галоўнага трэнера зборнай Анатоля Буяльскага аб падрыхтоўцы і выступленні на чэмпіянаце свету ў Чэхіі, дзе каманда заняла чацвёртае месца. Выступленне было прызнана паспяховым, а праца структур, адказных за арганізацыю падрыхтоўкі зборнай, — здавальняючай. Буяльскі пералічыў праблемы зборнай, якія патрабуюць як мага больш хуткага вырашэння. Падобныя пункты ўтрымліваліся і ў новым лісце, які даслала ў федэрацыю капітан каманды Наталля Трафімава.

Па прапанове Камянкова на працягу месяца будзе распрацавана комплексная праграма падрыхтоўкі зборнай, дзе павінны быць улічаныя яе пажаданні. У праграме будуць вызначаны адказныя за той ці іншы ўчастак працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?