Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч прагназуе курс даляра ЗША на канец 2010 года «блізкім да трох тысяч беларускіх рублёў».

Пра гэта ён заявіў 23 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле слоў Пракаповіча, да канца года беларускі рубель адносна даляра ЗША будзе ўмацоўвацца і складзе прыкладна 2.995 -3.010 рублёў за адзін долар.

Таксама П. Пракаповіч, зазначыў, што ў Беларусі няма неабходнасці для правядзення дэвальвацыі.

Ён падкрэсліў, што мінулая дэвальвацыя (у студзені 2009 года) была вымушаным крокам. А цяпер «сітуацыя зусім іншая».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?