За выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2011 года маладзёжная зборная па футболе атрымала 120 тыс. еўра,

паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас на прэс-канферэнцыі 29 лістапада.

Паводле яго слоў, летась прэміяльны бонус склаў 100 тыс. еўра, паколькі пастаўленыя задачы былі выкананыя, а сёлета гульцы папрасілі дадатковыя 20 тыс. еўра за перамогу над Італіяй у стыкавых матчах.

100 тыс. еўра атрымала і нацыянальная каманда, якая паспяхова правяла восеньскі адрэзак кваліфікацыі Еўра-2012.

Паводле слоў Нявыгласа, калі задача на год не выконваецца, сума прэміяльных зніжаецца ўдвая.

За перамогу ў адборачным матчы гулец атрымлівае 3.000 еўра, але «аднамомантна» — 1.500.

«Пасля выканання задачы выдаецца астатняе», — сказаў кіраўнік федэрацыі.

Нявыглас выказаўся за тое, каб гульцы пераходзілі ў моцныя еўрапейскія чэмпіянаты. «Не хацелася б паўтарэння сітуацыі, калі ў 2004–2006 гадах нашы гульцы масава ішлі ў далёка не топавыя клубы Расіі, Украіны і г.д. Мы ў сваім узроўні значна ўзняліся і лічым, што кваліфікаваныя гульцы павінны ў нас гуляць», — сказаў ён.

Паводле інфармацыі Нявыгласа,

сярэдняя сума трансфера беларускага гульца — 300–400 тыс. еўра.

За апошнія гады самым дарагім быў пераход з мінскага «Дынама» ў кіеўскае Сяргея Карніленкі — 1,5 млн. еўра (у 2004 годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?