30 лістапада праходзіць чарговае пасяджэнне Цэнтрвыбаркаму.
Сябра камісіі Сяргей Скрабец успомніў пра парушэнні з боку кандыдата Лукашэнкі. А таксама прапанаваў зняць яго з выбараў.
Прычынай ён назваў тое, што перадвыбарчы фонд Лукашэнкі большы, чым таго патрабуе закон. Як прыклад, ён прывёў правядзенне Усебеларускага сходу.
«Гэта палітычная заява, якая не мае нічога супольнага з выбарчым працэсам», — сказала Ярмошына.
Прапанова Скрабца была адхіленая.
0
0
0
0
0
0