«Няма свабоды без салідарнасці — гэтая ідэя свяціла нам падчас шматлікіх гадоў змагання за волю і дэмакратыю ў нашай Бацькаўшчыне.
Свяціла яна таксама многім тысячам нашых сяброў з цэлага свету, якія падтрымлівалі памкненне да вольнасці і суверэннасці».
Людская салідарнасць выявілася мацнейшаю за танкі, патаемную паліцыю, узброеных міліцыянтаў, якія ўлада шмат разоў ужывала супраць уласнага народа. Свабода і праўда сталіся мацнейшымі за цэнзуру, якая стаяла на варце арганізаванай хлусні. Сіла не здольная развязаць грамадскіх праблемаў, дарога гвалту вядзе ў нікуды.

Перад тварам брутальнай атакі на людзей, якія пратэставалі супраць гвалту і фальшавання на прэзідэнцкіх выбарах на Беларусі, хочам выказаць нашую салідарнасць з рэпрэсаванымі за перакананні. Патрабуем спынення рэпрэсіяў і неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых і арыштаваных!

У імя салідарнасці з людзьмі, права якіх сёння брутальна парушаныя, абавязваемся настойліва рабіць усе намаганні, каб свет не забыўся пра іх барацьбу і пакуты. Будзем падтрымліваць іх высілкі дзеля абароны правоў чалавека.
Беларусы, як і іншыя народы, маюць поўнае права жыць у дзяржаве, дзе абраная на вольных выбарах улада паважае свабоду сходаў і выказванняў думак, дзе ніхто не можа быць самавольна затрыманы і арыштаваны.

Звяртаемся да ўсіх дэмакратычных урадаў і да грамадскай думкі, каб распачалі канкрэтныя дзеянні ў падтрымку людзей, якія ў Рэспубліцы Беларусь, нягледзячы на гвалт і тэрор, займаюцца справаю дэмакратыі і свабоды.

Тэрэза Багуцка, Ежы Бароўчак, Адам Бароўскі, Збігнеў Буяк, Анджэй Чума, Уладзіслаў Фрасынюк, Тадэвуш Едынак, Стэфан Юрчак, Ян Кофман, Кшыштаф Круль, Ева Кулік, Барбара Лябуда, Богдан Ліс, Ян Літынскі, Тадэвуш Мазавецкі, Антоні Менжыдла, Адам Міхнік, Анджэй Мілчаноўскі, Лешак Мачульскі, Пётр Немчык, Стэфан Несялоўскі, Кшыштаф Семенскі, Ніна Смоляр, Эўгеніюш Смоляр, Ліліяна Сонік, Багуслаў Сонік, Станіслаў Смігель, Барбара Таруньчык, Генрык Вуец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?