«Першая ўмова, якая ставіцца ў дыялёгу з Беларусьсю, гэта вызваленьне ўсіх палітвязьняў. Ня могуць быць палітвязьні, калі Эўразьвяз кантачыць з гэтай краінай. Гэта ўмова нумар адзін, а яна бясспрэчная, — сказаў у інтэрвію радыё «Свабода» лідар Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, які абвесьціў кампанію салідарнасьці з арыштаванымі ўдзельнікамі Плошчы-2010. — Я цяпер размаўляю з вамі, адарваўшыся ад кампутара, на якім пішу ліст лідэрам Эўразьвязу пра падзеі, якія адбыліся. І ў мяне пункт нумар адзін – вызваліць Мікалая Аўтуховіча і палітвязьняў, што сёньня сядзяць. А іх сотні. І перш за ўсё – гэта кандыдаты ў прэзыдэнты. Мы мусім змагацца за іх жыцьцё, за іх лёс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?