Міністэрства эканомікі Беларусі лічыць, што ў найбліжэйшы час у сферы малога бізнэсу варта паступова адыходзіць ад адносін арэнды нерухомасці і захаваць гэты інстытут толькі на рынку жылля.

«У найбліжэйшы час трэба паступова адыходзіць ад інстытута арэнды ў сферы вытворчасці работ, паслуг і тавараў, дзе ствараецца дадатковая плата, трэба перадаваць памяшканні ва ўласнасць. Неабходна захаваць арэнду толькі на рынку жылля», — заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён падкрэсліў, што палажэнні аб удасканаленні арэндных адносін закладзеныя ў дырэктыве № 4, якая была падпісаная 31 снежня 2010.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?