Цеплаход «Катарына», які належыць ЗАТ «Белмарфлот», выправіўся ў першы рэйс у Бразілію.

На борце карабля — калійныя ўгнаенні. Перавозка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дамовай, падпісанай з Беларускай калійнай кампаніяй. Свой рэйс цеплаход пачаў з порта Клайпеды.

Чакаецца, што цеплаход прыбудзе ў бразільскі порт Паранагуа ў канцы студзеня. Зваротны рэйс плануецца здзейсніць з насыпным грузам — пшаніцай, ячменем, цукрам і іншай прадукцыяй.

Наступны рэйс з порта Клайпеды зробіць ужо іншае марское судна «Белмарфлота» — цеплаход «Караліна» грузападымальнасцю 37 тыс. т.

ЗАТ «Белмарфлот» зарэгістраванае ў Беларусі ў лістападзе 2010. 70% акцый кампаніі належыць карпарацыі Zepter group (Швейцарыя), 30% — іншым замежным інвестарам. Дзейнасць «Белмарфлота» скіраваная на арганізацыю транспартавання грузаў беларускімі караблямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?