Адпаведны ўказ № 28 «Аб некаторых пытаннях рэканструкцыі аўтамабільных дарог М-4 Мінск — Магілёў і М-5/Е 271 Мінск — Гомель» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 студзеня.

Указам прадугледжана паскораная рэканструкцыя (да канца 2012 года) гэтых важнейшых аўтамабільных дарог, якія злучаюць сталіцу Беларусі з абласнымі цэнтрамі і маюць важнае стратэгічнае значэнне. Акрамя таго, дарога М-5/Е 271 забяспечвае транспартную сувязь акваторый Балтыйскага і Чорнага мораў праз тэрыторыю краіны.

Пры правядзенні дарожна-будаўнічых работ прадугледжваецца максімальнае выкарыстанне еўрапейскіх норм, стандартаў і тэхналогій. Гэта дасць магчымасць значна палепшыць умовы праезду па дарогах, а таксама экалагічную абстаноўку ўздоўж маршрутаў іх праходжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?