Генэральная пракуратура Беларусі праверыць парадак выкананьня законнасьці пры расьсьледаваньні крымінальнай справы пра падзеі 19 сьнежня, перад тым, як гэта справа будзе накіраваная ў суд. Пра гэта заявіў журналістам генпракурор Рыгор Васілевіч.

Генпракурор адзначыў, што расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб масавых беспарадках займаецца «сьледчая група, у якую ўвайшлі супрацоўнікі МУС і КДБ», перадае Інтэрфакс.

«Дадзеная крымінальная справа знаходзіцца ў вытворчасьці сьледчай управы ГУУС Менска, а нагляд за расьсьледаваньнем вядзе пракуратура Менска», — паведаміў Васілевіч.

Адносна доступу адвакатаў да абвінавачаных, генпракурор адзначыў, што кожная асоба, якая знаходзіцца пад сьледзтвам, мае права на адваката, абвінавачаныя і падазраваныя павінны быць забясьпечаны адвакатамі.

Ён паведаміў, што «31 сьнежня прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі наведваў у СІЗА КДБ затрыманых па гэтай справе, скаргаў не паступала».

Паводле Васілевіча, што «тая асоба, якую наведваў прадстаўнік Генпракуратуры, падпісала паперу пра тое, што ў яго няма скаргаў».

Закранаючы пытаньне пра паказаньні абвінавачанымі, Васілевіч адзначыў, што «яны маюць права не даваць паказаньні, даваць тыя паказаньні, якія лічаць магчымымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?