Урад канцлера ФРГ Ангелы Меркель пагадзіўся павялічыць аб’ём фінансавай дапамогі Еўрасаюзу. Пра гэта міністр фінансаў краіны Вольфганг Шойбле паведаміў нямецкім СМІ.

Ён адзначыў, што афіцыйны Берлін плануе ўхваліць пакет «цягам найбліжэйшых тыдняў». У пакет дапамогі ўваходзіць умацаванне фонду падтрымкі ЕС, каардынацыя фінансавай палітыкі блока і дапамога іншым краінам у зніжэнні ўзроўню дзяржпазыкі, перадае Associated Press.

Кіраўнік нямецкага Мінфіна удакладніў, што неабходна змагацца з меркаваннем, быццам Еўропа «клыпае ад аднаго крызісу да іншага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?