У новым Кодэксе аб адукацыі не прадугледжана адлічэньне студэнтаў, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч напрэс-канфэрэнцыі , адказваючы на пытаньне «Свабоды».
Паводле міністра, цяпер за ўдзел у падобных акцыях студэнтаў чакае дысцыплінарная адказнасьць — вымова ці папярэджаньне. Пры гэтым ён дадаў:
«Але за пропускі заняткаў яны могуць быць адлічаныя».
На пытаньне, што будзе з тымі студэнтамі, якіх ужо адлічылі, Сяргей Маскевіч адзначыў:
«Студэнты былі адлічаныя за акадэмічную непасьпяховасьць, а не за палітычныя погляды».
0
0
0
0
0
0