Правы новага ўзору можна атрымаць і на беларускай мове. Праўда, у рэальнасці іх выдаюць на трасянцы.

З 1 лютага 2011 ДАІ Мінска пачала выдаваць правы новага ўзору. Новае пасведчанне кіроўцы ўяўляе сабой пластыкавую картку, дзе будзе фота іх уладальніка, яго аўтограф, дата і месца нараджэння кіроўцы і г.д. У афармленні дакумента будуць выкарыстоўвацца англійская, беларуская і руская мовы, паведамлялі інфармагенцтвы са спасылкай на кіраўніцтва ДАІ.

Аднак замест беларускай мовы ў новым дакуменце з’явіўся характэрны мікс: «ДАI Мiнгарвыканкама» міліцэйскія чыноўнікі палічылі магчымым назваць «ГАI Мiнгорiсполкома». А чаго варты запіс «GAI Mingorispolkoma»! Так і ўяўляеш нямецкага паліцыянта, які чытае гэтыя словы.

Правы новага, міжнароднага ўзору патрэбныя будуць кіроўцам для паездак за мяжу з 29 сакавіка 2011 года, калі ўступаюць у сілу папраўкі да Канвенцыі аб дарожным руху 1968 года. Уладальнікі першай партыі новых дакументаў наступныя 10 гадоў будуць кіраваць транспартнымі сродкамі, выкарыстоўваючы пасведчанні кіроўцы з гэтым ляпам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?