Тарыфы на электрычнасць і газ выраслі задняй датай на 11—83%.

 Фота telegraf.by

Фота telegraf.by

Электраэнергія падаражэла на 12,0—31,4% — са 125,3 да 164,6 рубля за кілават у дамах з электраплітамі і са 173 да 193,8 рубля ў дамах з газавымі плітамі (аднаставачныя тарыфы).

Кошт халоднай вады павялічыўся на 21,2% — з 385,7 да 467,5 рубля за кубаметр.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння застаўся на ўзроўні 43.458,3 рубля на 1 Гкал, тарыф на каналізацыю — 242 рублі за кубаметр вады, тарыф на вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адыходаў — 4.764 рубля за кубаметр, за карыстанне ліфтам — 1.421 рубель за аднаго жыхара.

Кошт газу для аднаго жыльца, які жыве ў кватэры з газавай плітой і гарачым водазабеспячэннем, без газавага лічыльніка складзе 6.789,6 рубля супраць 3.696 (рост на 83,7%).

Па асобных пазіцыях газ падаражэў больш чым удвая.

У прыватнасці, тарыф на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў вырас на 4,4% — з 296 да 309 рублёў у месяц за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання.

Магі з Саўміна пры гэтым абяцаюць, што агульны кошт жыровак вырасце ўсяго на 5 даляраў.

Цяперашнія тарыфы дзейнічаюць з 1 лютага. Ранейшыя прымяняліся з 1 студзеня 2009 года ў адпаведнасці з пастановай урада ад 16 снежня 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?