Аператар сотавай сувязі life:) атрымаў афіцыйны дазвол на тэставанне тэхналогіі LTE (4G),

паведаміў журналістам 9 лютага ў Мінску генеральны дырэктар ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» Азджан Эрміш.

Паводле яго слоў, тэставанне будзе працягвацца каля трох месяцаў і за гэты час да тэстаў будуць

запрошаны 10 тыс. чалавек.

Плануецца правесці прэзентацыі тэхналогіі LTE для студэнтаў тэхнічных ВНУ, іх выкладчыкаў і іншых арганізаваных груп наведвальнікаў.

Не выключана, што тэсты пройдуць і на адкрытым паветры ў цэнтры Мінска, калі дазволіць надвор’е.

«Магчыма, мы адкрыем тэставую зону ў адным з цэнтраў продажу life:)», — сказаў Азджан Эрміш.

Ён выказаў надзею, што гэта дазволіць у поўным аб’ёме азнаёміць кліентаў з магчымасцямі LTE.

Аператар life:) 9 лютага ў прысутнасці журналістаў вядучых СМІ паспяхова правёў тэсты перспектыўнай тэхналогіі LTE. Быў прадэманстраваны мабільны доступ у LTE-сетку з дапамогай мадэма і базавай станцыі вытворчасці Huawei.

***

Long Term Evolution (LTE, 4G) — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы звестак і павышанай якасцю галасавой сувязі.

Дзякуючы 4G абанент атрымлівае высакахуткасны інтэрнэт, інавацыйныя мультымедыйныя паслугі, мабільнае тэлебачанне з «карцінкай» узроўню Full HD або ў 3D-фармаце, аўдыя- і відэакантэнт самай высокай якасці ў рэжыме рэальнага часу, новы ўзровень інтэрактыўных зносінаў.

life:) разлічвае ўкараніць тэхналогію LTE (4G) у Беларусі ў другой палове 2012 — пачатку 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?