З 12 лютага цэны на цукар у Беларусі вырастуць у сярэднім на 10%.

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 14 ад 7 лютага 2011 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле дакумента, рознічная цана на цукар-пясок вагавы складзе 3 тысячы 290 рублёў за кілаграм, на фасаваны ў поліэтыленавыя ці

папяровыя пакеты па адным кілаграме — 3 тысячы 600 рублёў.

Нагадаем, апошні раз цэны на цукар у Беларусі павялічваліся два тыдні таму — 26 студзеня яны таксама выраслі ў сярэднім на 10%. Тады ў афіцыйным каментары да дакумента Мінэканомікі тлумачыла, што рашэнне было прынятае па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і Міністэрства гандлю» для кампенсацыі падаражання кошту цукру-пяску і з улікам больш высокіх рознічных цэн на цукар-пясок, што складваюцца ў сумежных дзяржавах».

Год таму, у студзені 2010 года, кілаграм цукру каштаваў 2 100 рублёў (цэны выраслі больш чым на 70%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?