У Гомелі затрымана некалькі цыганак, якія ўчынілі злачынствы ў дачыненні да пенсіянераў.

Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Ігар Грышкевіч, у Савецкім раёне горада пад выглядам сацыяльных работнікаў у кватэру пенсіянеркі зайшлі дзве жанчыны.

«Пакуль маладая „цікавілася“ жыццёвымі цяжкасцямі і абяцала аказаць неабходнае садзейнічанне, пажылая напарніца ўжо корпалася ў шафах у пошуках грошай. На шчасце гаспадыні, у гэты момант дадому вярнулася дачка. Практычна з парога яна зразумела, чым займаюцца госці. Наведвальніцы паспрабавалі вырвацца за межы жылога памяшкання. Маладой гэта ўдалося, а 68-гадовая пенсіянерка была затрымана і ў хуткім часе перададзена супрацоўнікам крымінальнага вышуку», — сказаў Грышкевіч.

У аператыўна-дзяжурную службу Навабеліцкага РАУС звярнуліся жыхары прыватнага сектара са скаргай, што па дамах ходзяць тры цыганкі. Прыбыўшыя супрацоўнікі міліцыі спрацавалі на апярэджанне і на ўсякі выпадак затрымалі падазроных жанчын. На паспелі даехаць да райаддзела, як з той жа вуліц паступіла паведамленне ад 49-гадовай жанчыны, што пасля візіту цыганак з дома зніклі чатыры залатыя пярсцёнкі і бранзалет. Затрыманая 24-гадовая грамадзянка аказалася менавіта той, што некалькі дзён таму вырвалася з кватэры пенсіянеркі ў Савецкім раёне. Па фактах крадзяжу і спробы крадзяжу распачаты крымінальныя справы.

Два мільёны рублёў зніклі ў пенсіянеркі з Буда-Кашалёўскага раёна. Яе таксама наведалі тры цыганкі.

«Гэтыя жанчыны з`яўляюцца цудоўнымі псіхолагамі і ў момант мяняюць стратэгію паводзінаў у залежнасці ад таго, з кім яны гутараць, — зазначылі ў міліцыі. — Вельмі часта заявы аб цяжкіх хваробах сваякоў або наведзеных на сям`ю непрыемнасцях адрасуюцца маладым дзяўчатам: у іх псіхіка яшчэ не моцная і на іх лёгка ўплываць. Мэта банальная: запалохаць і ў выніку вымантачыць грошы і каштоўнасці пад прычынай зняцця сурокаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?