1 сакавіка Беларусь павысіла стаўкі экспартнай пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 235 ад 24 лютага.

З сённяшняга дня стаўка мытнай пошліны пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюза на сырую нафту павялічана на 18,5 долара да 365 долараў за тону, на нафту з утрыманнем серы — на 12,8 долара да 150,4 долара за тону.

Пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) павялічана з 232,2 да 244,6 долара за тону, на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) — са 161,8 да 170,4 долара за тону.

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы знізілася 1 сакавіка са 198,8 да 150,2 долара за тону, на нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — павысілася з 161,8 да 170,4 долара за тону.

Нагадаем, 9 снежня 2010 года ў Маскве было падпісана беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб размеркаванні экспартных пошлін. Згодна з дакументам, з 1 студзеня Расія павінна пастаўляць у Беларусь усю нафту бяспошлінна. Беларусь, са свайго боку, павінна пералічваць у бюджэт РФ увесь аб’ём экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія выпрацаваны з расійскай нафты і вывозяцца за межы Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?