З сённяшняга дня Эстонія адмяняе консульскі збор за доўгатэрміновую нацыянальную візу для грамадзян Беларусі.

Такое рашэнне было прынята 3 лютага на пасяджэнні эстонскага ўрада. Міністр замежных спраў Урмас Паэт заявіў, што мэта гэтага кроку — выказаць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Падставай для хадайніцтва аб выдачы нацыянальнай візы з’яўляецца

кароткатэрміновая праца ў Эстоніі — напрыклад, прадстаўнікоў творчых прафесій, выкладчыкаў, студэнтаў, спартсменаў, трэнераў. Нацыянальную візу таксама можна атрымаць для вучобы, догляду хворага сваяка, для працы нянькай. Доўгатэрміновая віза дае права знаходзіцца на тэрыторыі Эстоніі да 180 дзён на працягу года.

Аналагічнае рашэнне, нагадаем, прынялі Польшча і Латвія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?