Спявачка Нэлі Фуртада мае намер ахвяраваць 1 млн даляраў, які яна атрымала за канцэрт для сям'і лідэра Муамара Кадафі.

«У 2007 годзе я атрымала гэтыя грошы за тое, што на працягу 45 хвілін выступала перад кланам Кадафі ў гатэлі ў Італіі, - напісала спявачка ў Twitter. - Я маю намер ахвяраваць гэтыя грошы на дабрачыннасць».

Сярод іншых музыкаў, якія выступалі для членаў сям'і Муамара Кадафі на працягу апошніх гадоў зваліся Біёнсе, Ашэр і Лайнэл Рычы.

Падаўленне рэжымам Кадафі акцый пратэсту ўжо прывяло, па некаторых ацэнак, да гібелі каля дзвюх тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?