3 сакавіка, а 19 гадзіне ў мінскай Галерэі «Ў» адбудзецца прэзентацыя альбома фотаздымкаў пераможцаў першага незалежнага конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010».

Фотаальбом «Прэс-фота Беларусі 2010» выйшаў у літоўскім выдавецтве «Arx Baltica».

У конкурсе «Прэс-фота Беларусі 2010» прынялі ўдзел 96 фатографаў, які прадстаўляюць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя СМІ. Сярод пераможцаў пераважную большасць складаюць фатографы, што жывуць і працуюць у сталіцы, але ёсць сярод лаўрэатаў і прадстаўнікі рэгіёнаў.

«Альбом, які вы трымаеце ў руках, — вынік першага ў гісторыі конкурсу фотажурналістаў, своеасаблівы зрэз прафесійнага майстэрства беларускіх фатографаў, што працуюць у сферы медыяў», — гаворыцца ў звароце арганізатараў конкурсу. Яны плануюць, што «Прэс-фота Беларусі» стане штогадовым.

Дарэчы, на прэзентацыі абяцаўся з’явіцца Зміцер Вайцюшкевіч з гітарай, таму будзе весела.

Глядзі яшчэ: «Новая зямля». Сяргей Харэўскі пра фотаальбом «Прэс-фота Беларусі 2010».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?