Мінгарвыканкам склаў інвестыцыйную дамову з кампаніяй з Нідэрландаў на будаўніцтва гасцінічнага комплексу.

Аб’ём інвестыцый — каля $60 мільёнаў.

Гасцінічны комплекс 4–5 зорак будзе размешчаны на рагу вуліц Кірава і Леніна. Ён будзе пабудаваны да чэмпіянату свету па хакеі і адкрыецца ў 2014 годзе.

Сёння ж была заключаная эксклюзіўная дамова з найбуйнейшым сусветным брэндам Hilton.
Гатэль будзе мець менавіта такую назву.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?