Справу супроць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса накіравалі для разгляду у Ленінскі раённы суд Менску.
Дзень пачатку працэсу і судзьдзя, які будзе весьці справу, яшчэ не прызначаныя.

Пра гэта 8 красавіка «Свабодзе» паведаміў Дзьмітры Вус са спасылкай на ліст зь Менгарсуду.

Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Вус абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня. Экс-кандыдаты на прэзыдэнта сваёй віны не прызнаюць. «У справе фігуруюць таксама некалькі іншых актывістаў», — сказаў Вус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?